Амаль 3,5 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў
17 мая 2024
Беларуская чыгунка з 26 красавіка па 15 мая 2024 года перавезла амаль 3,5 млн пасажыраў ва ўсіх відах зносінах.
Так, цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек. Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа перавезена каля 2,7 млн пасажыраў. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 255 тыс.чалавек.
Пры гэтым максімальны пасажырапаток адзначаўся 27 красавіка, 3, 10, 11 і 14 мая.
Асаблівым попытам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск і Мінск – Магілёў.
Найбольш папулярнымі напрамкамі ў міжнародных зносінах былі Мінск – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.
У мэтах задавальнення попыту пасажыраў на перавозкі ў перыяд травеньскіх святочных дзён Беларускай чыгункай было прызначана каля 100 дадатковых цягнікоў, з якіх 80 курсіравалі ў межах Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год














