Адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пяці відах спорту
20 мая 2024
З 17 па 19 мая на базе Баранавіцкага аддзялення адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце, дартсе, лёгкаатлетычным кросе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды шасці аддзяленняў чыгункі, а таксама Гомельскага вагонабудаўнічага завода.
Асноўная барацьба за лідарства ў спаборніцтвах праходзіла паміж прадстаўнікамі трох аддзяленняў магістралі: Баранавіцкім, Віцебскім і Гомельскім. У выніку пераможцам адкрытага чэмпіянату стала каманда Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, на другім месцы – гаспадары чэмпіянату – каманда Баранавіцкага аддзялення і трэцяе прызавое месца заняла каманда Віцебскага аддзялення.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ














