Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры!
    29 снежня 2023
    Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры!

    Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

    Гэтыя любімыя беларусамі сямейныя святы – сімвалы надзеі на лепшае, на тое, што збудуцца самыя запаветныя жаданні і ўвасобяцца ў жыццё ўсе намечаныя планы.

    Для калектыву Беларускай чыгункі адыходзячы год быў годам напружанай працы і кансалідацыі намаганняў, накіраваных на выкананне пастаўленых задач па забеспячэнні бесперабойнай работы эканомікі краіны. Працягвалася рэалізацыя інфраструктурных праектаў і абнаўленне рухомага саставу, укараненне сучасных інфармацыйных сэрвісаў і новых лагістычных схем па дастаўцы грузаў.

    Дасягнутыя вынікі былі б немагчымыя без высокай асабістай адказнасці і прафесіяналізму кожнага чыгуначніка на сваім рабочым месцы, бязмежнай адданасці сваёй справе і інтарэсам дзяржавы. Мы ганарымся вамі і цэнім кожнага з вас.

    Асобныя словы падзякі і віншаванні нашым дарагім ветэранам. Сваёй шматгадовай самаадданай працай вы заклалі надзейны падмурак для развіцця чыгуначнага транспарту. А сёння працягваеце перадаваць багаты вытворчы і жыццёвы вопыт моладзі.

    Чытаць далей…
  • У Дзень нараджэння Беларускай чыгункі лепшым работнікам уручылі вышэйшыя галіновыя ўзнагароды
    27 снежня 2023
    У Дзень нараджэння Беларускай чыгункі лепшым работнікам уручылі вышэйшыя галіновыя ўзнагароды

    27 снежня 2023 года Беларускай чыгунцы споўніўся 161 год. Традыцыйна ў гэты святочны дзень у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уручыў заслужаныя ўзнагароды 88 лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў беларускай магістралі.

    Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што работнікі галіны ганарацца сваёй гісторыяй і самі яе ствараюць. Ён шчыра падзякаваў кожнаму з прысутных і ўсім чыгуначнікам за самааддачу, адданасць прафесіі, мэтанакіраванасць і нацэленасць на агульны вынік. Разам адзіным і згуртаваным калектывам паспяхова пераадольваліся ўсе цяжкасці гэтага года. Работнікі чыгункі дзейнічалі смела і нестандартна, дакладна і граматна арганізоўвалі новыя грузавыя патокі і выстрайвалі перспектыўныя лагістычныя схемы.

    Паводле слоў Уладзіміра Марозава, найважнейшымі задачамі, якія стаяць перад Беларускай чыгункай у 2024 годзе, з'яўляюцца захаванне працоўнага калектыву і павышэнне якасці аказваемых паслуг па перавозцы пасажыраў і грузаў. Таксама трэба заўсёды памятаць і пра нашых дарагіх ветэранаў. Захаванне пераемнасці пакаленняў і клопат пра іх – гэта добры прыклад для моладзі і наш святы абавязак.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка далучылася да ўдзелу ў акцыі «Нашы дзеці»
    22 снежня 2023
    Беларуская чыгунка далучылася да ўдзелу ў акцыі «Нашы дзеці»

    Традыцыйна арганізацыі Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

    21 снежня 2023 года акцыя «Нашы дзеці» на беларускай магістралі стартавала з наведвання кіраўніцтвам і прафсаюзным актывам Упраўлення БЧ Ждановіцкай спецыяльнай школы-інтэрната.

    У цяперашні час у дадзенай установе адукацыі навучаецца 71 дзіця (інваліды дзяцінства па слыху) ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

    Ужо на працягу 10 гадоў чыгуначнікі традыцыйна віншуюць рабят з надыходзячым Новым годам і Калядамі і дораць ім падарункі.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у IV чыгуначным з'ездзе, арганізаваным ААТ «РЖД»
    18 снежня 2023
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у IV чыгуначным з'ездзе, арганізаваным ААТ «РЖД»

    Мерапрыемства прайшло 15 снежня 2023 года ў г. Маскве.

    На пленарным пасяджэнні з'езда выступіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.

    Таксама ў рабоце форуму прынялі ўдзел кіраўнікі федэральных органаў улады і органаў улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў, транспартных кампаній, чыгунак ЕАЭС і іншых краін, прафесійных асацыяцый і навукова-даследчых арганізацый, прадстаўнікі міжнароднай дзелавой супольнасці, а таксама прафсаюзных, ветэранскіх і іншых грамадскіх арганізацый.

    Дэлегацыю БЧ узначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    Чытаць далей…
  • З 12 па 22 снежня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
    12 снежня 2023
    З 12 па 22 снежня 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні школьных зімовых канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правядзе акцыю «Дзеці і бяспека», якая накіравана на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У перыяд правядзення акцыі работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту пасажыраў таксама дадаткова праінфармуюць на вакзалах і ў цягніках.

    У працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгункі, правядуць тэматычныя прафілактычныя гутаркі.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы прайшоў адкрыты чэмпіянат сярод моладзі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце і настольным тэнісе
    11 снежня 2023
    На Беларускай чыгунцы прайшоў адкрыты чэмпіянат сярод моладзі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце і настольным тэнісе

    Cпаборніцтвы сярод лепшых спартсменаў з ліку маладых чыгуначнікаў адбыліся 9 снежня 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падвялі вынікі працоўнага семестра 2023 года і намецілі планы па арганізацыі работы студатрадаў у 2024 годзе
    08 снежня 2023
    Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падвялі вынікі працоўнага семестра 2023 года і намецілі планы па арганізацыі работы студатрадаў у 2024 годзе

    8 снежня 2023 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сумесная нарада БЧ і ГА «БРСМ» па пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на Беларускай чыгунцы ў 2024 годзе.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, кіраўнікі службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі, другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў і камісар Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Анастасія Яленская.

    Чытаць далей…
  •  Каманда Мінскага аддзялення – пераможца конкурсу па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі
    08 снежня 2023
    Каманда Мінскага аддзялення – пераможца конкурсу па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

    7 снежня 2023 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення чыгункі адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    У гэтым годзе інтэлектуальнае спаборніцтва, як і многія іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца на Беларускай чыгунцы, было прымеркавана да Года міру і стварэння, а таму частка пытанняў была звязана са значнымі падзеямі ў гісторыі Рэспублікі Беларусь. Таксама асобны этап конкурсу прысвяцілі гісторыі станаўлення і развіцця беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 12 снежня 2023 года адкрываецца папярэдні продаж білетаў на  «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі
    01 снежня 2023
    12 снежня 2023 года адкрываецца папярэдні продаж білетаў на «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі

    У першы рэйс «Навагодні Экспрэс» у гэтым святочным сезоне адправіцца 23 снежня 2023 года ў 11:00 і будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава ў дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў да 7 студзеня 2024 года.

    На лясной паляне станцыі Сасновы бор Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі. Займальнае падарожжа не пакіне абыякавымі як дзяцей, так і дарослых.

    Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах і ў суправаджэнні казачных персанажаў у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 29, 30, 31 снежня 2023 года, а таксама 1, 2, 5, 6 і 7 студзеня 2024 года.

    У гэтыя дні саставы «Навагодняга Экспрэсу» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць усяго падарожжа – 1 гадзіна 20 хвілін.

    Чытаць далей…