Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У здраўніцах Беларускай чыгункі ў 2022 годзе аздаравіліся больш за 21 тысячу чалавек

24 студзеня 2023

На працягу 2022 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся 21,2 тыс. чалавек, што на 13,8% больш, чым у 2021 годзе.

Акрамя гэтага, у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 17,2 тыс. медыцынскіх абследаванняў работнікаў магістралі, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

У 2022 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 6 санаторна-аздараўленчых арганізацый агульнай магутнасцю больш за 800 ложка-месцаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год