Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У 2022 годзе да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд у цягніках прыцягнута больш за 7,4 тысячы грамадзян

31 студзеня 2023

За 2022 год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі праверылі выкананне правіл праезду ў 52 тысячах цягнікоў. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці праведзеных праверак. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў было спагнана штрафу і тарыфу на суму 241,1 тыс. рублёў.

У 2023 годзе Беларуская чыгунка працягне работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне групавых праверак, дэкад суцэльнага кантролю (падчас якіх правяраецца да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраляваным участку), а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўсей дарозе.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна адносіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Для зручнасці і эканоміі часу пасажыры могуць набыць электронныя праязныя дакументы з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама праз тэрміналы самаабслугоўвання (для цягнікоў з ненумараванымі месцамі).

Звяртаем увагу!

Штраф за безбілетны праезд складае:

у цягніках гарадскіх ліній ад 0,5 да 1 базавай велічыні;

у цягніках рэгіянальных ліній 0,7 базавай велічыні;

у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных лініях 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забаронены, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 967 з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 37 рублёў.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах 8-017-225-07-38, 225-39-41.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год