Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Навагодні Экспрэс-2023» дзіцячай чыгункі перавёз больш за 7300 пасажыраў

09 студзеня 2023

Дзіцячая чыгунка ім. К.С. Заслонава завяршыла навагоднія перавозкі. З 23 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года «Навагодні Экспрэс-2023» быў адкрыты для ўсіх жадаючых адправіцца са станцыі Заслонава ў навагодняе чыгуначнае падарожжа. Гасцей у вагонах суправаджалі героі вядомых казак, а на станцыі Сасновы Бор для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны тэатралізаваныя паказы.

Усяго «Навагодні Экспрэс-2023» зрабіў 38 рэйсаў па маршруце Заслонава–Сасновы Бор. Ён перавёз 7388 чалавек, што амаль на 2000 пасажыраў больш, чым у сезон 2021/22 года. Сярод наведвальнікаў «малой Беларускай» былі не толькі жыхары нашай краіны, але і госці з Расіі, Казахстана і Кітая.

За час зімовага сезону перавозак на станцыі Сасновы Бор адбылося 38 прадстаўленняў «У госці да Дзеда Мароза!» з удзелам артыстаў Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Акрамя таго, усе наведвальнікі Дзіцячай чыгункі маглі паспрабаваць сябе ў ролі машыніста – на інтэрактыўным трэнажоры кіравання лакаматывам. Гэтай магчымасцю скарысталася больш за 400 хлопцаў.

Білеты на дзіцячую чыгунку можна было набыць не толькі ў касе, але і праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by, kvitki.by, а таксама па безнаяўнаму разліку. У гэтым годзе з дапамогай інтэрнэт-продажу было аформлена 2540 праязных дакументаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год