Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла ў Брэсце семінар-нараду па ахове працы

23 студзеня 2023

Пытанні аховы працы і прамысловай бяспекі на Беларускай чыгунцы абмеркавалі 19-20 студзеня 2023 года ў ходзе семінара-нарады ў г.Брэсце. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага.

У канферэнц-зале вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны сабралася кіраўніцтва службы аховы працы і прамысловай бяспекі, галоўныя інжынеры, начальнікі аддзелаў аховы працы і прамысловай бяспекі аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленняў магістралі, адказныя за ахову працы, прадстаўнікі прафсаюзаў і профільных ведамстваў. Акрамя таго, у мерапрыемстве прымалі ўдзел расійскія калегі – начальнік Дэпартамента экалогіі і тэхнасфернай бяспекі ААТ «РЖД» Андрэй Лісіцын, галоўны інжынер Маскоўскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Дзмітрый Шустаў, начальнік службы аховы працы і прамысловай бяспекі Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Аляксандр Іваноў. Таксама ў фармаце відэасувязі ўдзел у семінары-нарадзе прымалі прадстаўнікі вядучых службаў і арганізацый БЧ.

У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі дзейнасці па ахове працы, прамысловай і электрабяспецы, невытворчым траўматызме на Беларускай чыгунцы ў 2022 годзе, распрацаваны напрамкі ўдасканалення сістэмы кіравання аховай працы. Таксама былі прыняты рашэнні па ажыццяўленню ў 2023 годзе комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне рызык траўміравання, захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці.

Аб стане аховы працы на аддзяленнях Беларускай чыгункі і прымаемых мерах, накіраваных на паляпшэнне ўмоў аховы працы, забеспячэнне бяспечных умоў працы работнікаў расказалі галоўныя інжынеры аддзяленняў. Акрамя гэтага, былі абмеркаваны пытанні стану прамысловай бяспекі і электрабяспекі на беларускай магістралі.

Калегі-чыгуначнікі з Расіі падзяліліся вопытам арганізацыі работы па пытаннях аховы працы на ААТ «РЖД», укараненні новых формаў і метадаў, накіраваных на павышэнне яе эфектыўнасці.

Для ўдзельнікаў семінара-нарады была арганізавана выстава сучасных сродкаў індывідуальнай абароны, спецыялізаванага абсталявання і спецадзення. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства наведалі вытворчыя аб'екты Брэсцкага чыгуначнага вузла.

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы і захаванне здароўя працаўнікоў галіны.

На працягу 2022 года прыведзена ў адпаведнасць, зыходзячы з патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў, 322 працоўныя месцы. Гэта дазволіла палепшыць умовы працы 813 работнікам Беларускай чыгункі. Вялікая ўвага надавалася павышэнню кваліфікацыі па пытаннях аховы працы.

На Беларускай чыгунцы ўкаранёна і эфектыўна функцыянуе сістэма кіравання аховай працы. Штогод праводзіцца яе аналіз і ўдасканаленне з акцэнтам на канцэпцыю нулявога траўматызму, як важнага інструмента, які дазваляе своечасова і сістэматычна выяўляць небяспеку і рызыкі, а таксама прымаць прафілактычныя меры.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год