Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі мерапрыемства «Дзеці і бяспека»

04 студзеня 2023

З 15 па 25 снежня 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі надалі павышаную ўвагу папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У ходзе акцыі чыгуначнікі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 326 рэйдаў. Паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках былі выяўлены 36 школьнікаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту без нагляду дарослых. Яшчэ 7 падлеткам зрабілі заўвагу за размовы па мабільным і выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на аб'ектах чыгункі. Акрамя таго, падлеткам і іх бацькам нагадалі аб правілах паводзін на чыгунцы – падчас выступленняў на прадпрыемствах і ў навучальных установах, размешчаных побач з чыгункай атрымалася ахапіць 2000 дарослых і больш за 16 000 падлеткаў, таксама ўдзельнікі акцыі распаўсюдзілі больш за 7500 памятак.

За 2022 год на Беларускай чыгунцы пацярпелі 7 непаўналетніх (тры дзіцяці загінулі).

Асноўная прычына няшчасных выпадкаў па-ранейшаму – ігнараванне падлеткамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, перасячэнне чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу пытанню забеспячэння бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту: на працягу 2022 года праведзена 5 акцый «Дзеці і бяспека», арганізавана 1,8 тыс. прафілактычных рэйдаў, праведзена каля 2,4 тыс. тлумачальна-прафілактычных гутарак у працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах апублікавана больш за 200 інфармацыйных паведамленняў на дадзеную тэматыку.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Захаванне простых правілаў выратуе жыццё вам і вашым блізкім.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год