Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

16 студзеня 2023

З 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі больш за 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў Беларускай чыгункі. У цэлым святочны настрой работнікі магістралі падарылі больш за 3,8 тыс. дзяцей.

Таксама ў рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізацыямі Беларускай чыгункі была аказана матэрыяльная дапамога на агульную суму больш за 110 тыс. рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год