Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

27 студзеня на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску разгледзелі вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2022 годзе і намецілі перспектыўныя напрамкі яе развіцця на 2023 год

30 студзеня 2023

Вынікі дзейнасці Беларускай чыгункі ў 2022 годзе, асноўныя напрамкі яе эканамічнага, вытворчага і сацыяльнага развіцця на 2023 год былі разгледжаны 27 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Ігар Камароўскі, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі, галіновай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама дзелавыя партнёры.

З асноўным дакладам па парадку дня выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён падзякаваў калектыў чыгункі за добрасумленную і адказную працу і праінфармаваў прысутных аб выніках работы чыгуначнага транспарту за 2022 год, акрэсліў асноўныя задачы па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Беларускай чыгункі на 2023 год.

Як расказаў Уладзімір Марозаў, мінулы год быў няпростым для Беларускай чыгункі, яна вымушана была работать у беспрэцэдэнтных умовах уплыву знешніх геапалітычных фактараў, што запатрабавала прыняцця дынамічных, гнуткіх, часта нестандартных рашэнняў, накіраваных на якаснае забеспячэнне патрэбнасці прадпрыемстваў і насельніцтва ў перавозках, стабілізацыю фінансавага становішча. Аператыўныя меры рэагавання далі магчымасць у цэлым забяспечыць надзейную эксплуатацыйную работу, інвестыцыйнае развіццё, сацыяльную абароненасць работнікаў, а таксама захаваць калектыў беларускай магістралі.

Рэалізаваны шэраг інфраструктурных праектаў, працягнулася абнаўленне рухомага саставу, развіццё інфармацыйных тэхналогій.

У сваім выступленні Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў, што мінулы год стаў годам маштабных выклікаў для бізнес-блока грузавых перавозак, што запатрабавала перагляду традыцыйных метадаў работы з грузаадпраўшчыкамі, аператыўнай перабудовы лагістычных ланцужкоў.

Кардынальнае змяненне напрамкаў перавозак запатрабавала таксама канцэнтрацыі намаганняў на вырашэнні сумесна з прадпрыемствамі і профільнымі міністэрствамі пытанняў распрацоўкі новых маршрутаў дастаўкі беларускіх экспартных грузаў. Прынятыя меры дазволілі павялічыць аб'ём экспартна-імпартных перавозак кантэйнераў на 59% да ўзроўню 2021 года. У зносінах Кітай–Беларусь–Кітай аб'ём перавозак кантэйнераў узрос на 84%.

Кантэйнерныя перавозкі, рэалізацыя новых праектаў у гэтай сферы, а таксама пашырэнне геаграфіі і маршрутаў іх руху па-ранейшаму з'яўляюцца перспектыўнымі напрамкамі.

У бягучым годзе стаяць новыя задачы па павышэнні ўзроўню кантэйнерызацыі пагрузкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў пры пастаўках на знешнія рынкі збыту і забеспячэнні развіцця ўнутрырэспубліканскіх перавозак.

Найважнейшым бізнес-блокам чыгункі з'яўляюцца пасажырскія перавозкі.

У 2022 годзе аб'ём пасажырскіх перавозак склаў 62 млн чалавек, або 101,3% да 2021 года.

Асноўны вектар дзейнасці пасажырскага комплексу быў накіраваны на развіццё кліентаарыентаванага падыходу ў абслугоўванні пасажыраў за кошт павышэння даступнасці і якасці паслуг, камфорту і бяспекі, павелічэння хуткасцяў руху цягнікоў, развіцця сістэмы інфармацыйнага забеспячэння пасажыраў.

Міжнародныя перавозкі – найважнейшы складальнік эканамічнай мадэлі пасажырскіх перавозак. Пастаяннае ўзаемадзеянне паміж Беларускай чыгункай і ААТ «РЖД» па пытаннях павышэння прывабнасці і канкурэнтаздольнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак дазволіла захаваць асноўныя найбольш запатрабаваныя маршрутныя напрамкі і працягнуць работу па далейшым пашырэнні маршрутнай сеткі і дыверсіфікацыі асноўных пасажыраўтваральных напрамкаў. Аб'ём перавозак у зносінах з Расійскай Федэрацыяй у 2022 годзе склаў 2,7 млн чалавек.

Актыўнае развіццё ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва атрымаў і новы сумесны турыстычны праект «Беларускі Ваяж», рэалізацыя якога будзе прадоўжана на рэгулярнай аснове.

Па-ранейшаму найбольшую долю ў агульным аб'ёме пасажырскіх перавозак складаюць перавозкі ў межах Рэспублікі. Удзельная вага грамадска значных перавозак (цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній) – больш за 80%, што яшчэ раз пацвярджае іх стратэгічную значнасць для дзяржавы.

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў працягвалася актыўная работа па развіцці каналаў самаабслугоўвання для афармлення праязных дакументаў як у пунктах іх продажу, так і праз сетку Інтэрнэт.

У 2023 годзе гэтая работа будзе працягнута.

Свае даклады аб выніках работы таксама прадставілі кіраўнікі пасажырскай, фінансава-эканамічнай службаў, службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Упраўлення Беларускай чыгункі.

Выступаючы перад удзельнікамі тэхніка-эканамічнага савета, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных праблемных пытаннях дзейнасці чыгуначнага транспарту, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на неабходнасць удасканалення структуры і прыняцця мер па аптымізацыі расходаў і росту прадукцыйнасці працы. З улікам задач па павелічэнні аб'ёмаў грузавых перавозак чыгуначным транспартам і павышэнню іх канкурэнтаздольнасці Анатоль Аляксандравіч падкрэсліў, што сёння асабліва важна весці канструктыўны дыялог з кожным кліентам, дэманструючы яму перавагі сваёй паслугі.

У завяршэнне свайго выступлення намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь адзначыў, што сёння, нягледзячы на ўсе цяжкасці, Беларуская чыгунка выконвае пастаўленыя дзяржавай задачы па перавозцы пасажыраў і грузаў, застаючыся асновай транспартнага комплексу краіны.

Падводзячы вынікі пасяджэння ТЭС, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў падзякаваў яго ўдзельнікам за плённую работу і выказаныя ў ходзе абмеркавання дакладаў прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці чыгуначнага транспарту, і заверыў, што калектыў чыгункі прыкладзе ўсе намаганні для безумоўнага выканання пастаўленых дзяржавай задач.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год