Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага 160-годдзю магістралі

18 лістапада 2022

Конкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 35 гадоў у мэтах выхавання пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў пра гісторыю БЧ і нашай краіны.

Заснавальнікамі творчага спаборніцтва выступілі Беларуская чыгунка і галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Усяго на разгляд камісіі было прадстаўлена 195 фатаграфій.

Аўтараў лепшых здымкаў выбралі ў трох намінацыях: «160 гадоў. З мінулага ў будучыню...», «Усё наша жыццё прысвечана цябе, сталёвая магістраль!», «Мы Свята шануем традыцыі старэйшага пакалення».

Пры падвядзенні вынікаў ацэньвалася адпаведнасць работ умовам конкурсу, арыгінальнасць падачы, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі.

Як адзначыў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі, старшыня конкурснай камісіі Пётр Стоцкі, з кожным годам творчая актыўнасць чыгуначнікаў павялічваецца, а ўзровень работ з кожным новым конкурсам прыкметна ўзрастае. «У конкурсных фотаздымках маладое пакаленне адлюстравала гонар за магістраль, за прадпрыемствы і, што асабліва прыемна, за свае сем'і. Менавіта такой пераемнасцю ўжо 160 гадоў славіцца наша чыгунка».

Па выніках конкурсу ў намінацыі «160 гадоў. З мінулага ў будучыню» лепшай прызнана работа «Падымаючы груз. З мінулага ў будучыню...» Дзяніса Капранава (Гомельская дыстанцыя пуці). На другім месцы – Віктар Ананіч (Магілёўскае вагоннае дэпо) і яго работа «З мінулага ў будучыню». Трэцяга месца ўдастоена работа «Паміж намі кіламетры чыгунак...» Вольгі Рагалевіч (Мінскі вагонны ўчастак).

У намінацыі «Усё наша жыццё прысвечана цябе, сталёвая магістраль!» лепшай стала работа Марыі Семенчыкавай( Магілёўская дыстанцыя пуці), якая адным здымкам паказала шлях маставога майстра ад маладога спецыяліста да ганаровага чыгуначніка. Другое месца – у Аляксандра Богдана (Віцебскае вагоннае дэпо), які прадставіў фатаграфію пад назвай «Бацька». На трэцяй ступені п'едэстала гонару размясціўся – электрамеханік Гомельскай дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Арцём Базараў, які правёў лінію з будучыні ў мінулае, паказаўшы за работай свайго калегу ў 1967 годзе.

У намінацыі «Мы свята шануем традыцыі старэйшага пакалення» першае месца прысуджана рабоце «Чыгунка – наш пераможны пуць!» Марыны Лагун (Гомельская дыстанцыя). На другім – «Сустракай цягнік Перамогі!» Аляксандры Сінюковіч (Мінскае вагоннае дэпо). Трэцяе месца заняў Андрэй Каленчыкаў (лакаматыўнае дэпо Гомель) з фотаздымкам «Напярэдадні Вялікай Перамогі...».

Усе пераможцы і прызёры намінацый будуць адзначаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі. Высокую ацэнку журы атрымала таксама фотаработа «Мам, а ты хутка прыедзеш дадому?» Юліі Манько (Мінскі вагонны ўчастак). Яна ўдастоена спецыяльнага прыза ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год