Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

17 лістапада ў Віцебску адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

18 лістапада 2022

Спаборніцтва лепшых інтэлектуалаў магістралі прайшло на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення. Кожнае з шасці аддзяленняў чыгункі прадставіла каманда, якая перамагла падчас рэгіянальных адбораў.

Конкурс складаўся з шасці этапаў: «Візітная картка», «Інтэлектуальная размінка «Галаваломка», прафесійны этап «Імчаць па рэйках цягніка... », «Эрудыт-красворд Мой родны кут – старонка гэта... », «160 гадоў. Як гэта было» і «Інтэлектуальны магазін». Усе каманды паказалі высокі ўзровень ведаў, у тым ліку звязаных з прафесійнай дзейнасцю.

У гэтым годзе інтэлектуальнае спаборніцтва, як і многія іншыя мерапрыемствы, прайшло пад эгідай 160-годдзя Беларускай чыгункі, а таму частка пытанняў была звязана з гісторыяй, знакамітымі работнікамі і знамянальнымі датамі БЧ. Таксама для перамогі трэба было быць у курсе свежых навін у галіновай газеце «Железнодорожник Белоруссии», на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках магістралі.

Агульная атмасфера была напоўнена здаровым азартам і імкненнем перамагчы. Паказальна, што перад апошнім этапам на 1 месца прэтэндавалі адразу тры каманды з розніцай па набраных балах усяго ў 1 бал.

У выніку па агульнай суме балаў перамогу атрымала каманда Віцебскага аддзялення, другое месца заваявалі прадстаўнікі Мінскага аддзялення, а трэцяе месца на пераможным п'едэстале заняла каманда Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Характэрна, што каманда Баранавіцкага аддзялення набрала такую ж колькасць балаў, як і магілёўцы. Згодна правілаў лёс трэцяга месца вызначылі вынікі прафесійнага этапу «Імчаць па рэйках цягніка...».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2022 год