Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі Беларускай чыгункі і Калінінградскай чыгункі - філіяла ААТ «РЖД»
14 верасня 2022
13 верасня 2022 года ў Мінску прайшлі перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Начальнікам Калінінградскай чыгункі Сяргеем Сапегіным.
У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва: вынікі, перспектывы і напрамкі сумеснай работы па забеспячэнні грузавых чыгуначных перавозак, узаемадзеянне па прасоўванні вагонапатокаў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў напрамку Калінінградскай вобласці і ў зваротным кірунку з улікам дзеючых санкцыйных абмежаванняў.
У рамках двухбаковай сустрэчы таксама была нададзена ўвага арганізацыі і перспектыў развіцця пасажырскіх перавозак у зносінах з Калінінградскай чыгункай.
Трэба адзначыць, што ў цяперашні час у пасажырскіх зносінах з Калінінградскай вобласцю назіраецца актыўнае аднаўленне аб'ёмаў перавозак на фоне стабілізацыі санітарна-эпідэміялагічнага становішча. У той жа час існуючыя абмежаванні з боку Літоўскай Рэспублікі па колькасці пасажыраў, якія адначасова рухаюцца ў адным цягніку не дазваляюць у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял чыгуначнага транспарту пры арганізацыі пасажырскіх перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю.
Кіраўнікі чыгуначных кампаній таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне вагонных гаспадарак беларускай і Калінінградскай чыгунак у частцы павышэння бяспекі руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў і паляпшэння якасці рамонту рухомага саставу.
Падчас візіту расійскія калегі азнаёміліся з аб'ектамі інфраструктуры беларускай магістралі, у тым ліку наведалі Цэнтр кіравання перавозкамі БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год