Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лета з карысцю для справы. На Беларускай чыгунцы адбылося ўшанаванне ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў

01 верасня 2022

У 2022 годзе больш за 200 юнакоў і дзяўчат работалі на прадпрыемствах беларускай магістралі ў складзе будаўнічых і сэрвісных атрадаў. Студэнты і навучэнцы 12-ці вядучых ВНУ, каледжаў і ліцэяў краіны работаліправаднікамі пасажырскіх вагонаў у вагонных участках, манцёрамі пуці ў дыстанцыях пуці, выхавацелямі, інструктарамі па фізкультуры і кухоннымі рабочымі ў летніх аздараўленчых лагерах. У гэтым годзе 16 студэнцкіх атрадаў былі сфарміраваны на Віцебскім, Гомельскім, Магілёўскім і Мінскім аддзяленнях чыгункі. Прыемным сюрпрызам сталі ўрачыстыя сходы, якія прайшлі перад пачаткам навучальнага года. Маладых людзей падзякавалі за добрасумленную працу і адказныя адносіны да справы, уручылі камандзірам атрадаў ганаровыя граматы, а ўдзельнікам падзячныя лісты і памятныя сувеніры ад Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год