Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у фестывалі спорту і здаровага ладу жыцця «Сярэбраная восень» у Расійскай Федэрацыі

12 верасня 2022

З 3 па 10 верасня 2022 года на базе пансіяната «Бярозавы гай», размешчанага ў Мыцішчанскім раёне Маскоўскай вобласці, адбыўся фестываль спорту і здаровага ладу жыцця «Сярэбраная восень», прысвечаны 185-годдзю Расійскіх чыгунак, у якім прыняла ўдзел каманда Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі на чале з яе старшынёй Сяргеем Гогалевым.

Варта адзначыць, што ветэраны Беларускай чыгункі ўдзельнічаюць у дадзеным форуме ўжо ў трэці раз. У гэтым годзе фестываль сабраў 21 ветэранскую каманду з Беларусі, Расіі і Казахстана.

У рамках мерапрыемства Беларускія ветэраны-чыгуначнікі не толькі паспаборнічалі з калегамі ў розных відах спорту, але і абмяняліся вопытам арганізацыі работы з ветэранамі, а таксама абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва ў сацыяльна-культурнай сферы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2022 год