Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава завяршыла летні сезон перавозак 2022 года

27 верасня 2022

У 2022 годзе Дзіцячая чыгунка работала з 30 красавіка па 25 верасня. 67-ы летні сезон перавозак на малой Беларускай запомніцца разнастайнымі мерапрыемствамі для юных чыгуначнікаў і гасцей магістралі, а таксама высокім попытам у пасажыраў. За пяць месяцаў яе цягнікі перавезлі больш за 56 тысяч пасажыраў, гэта на 20 тысяч пасажыраў больш, чым у 2021 годзе.

25 верасня 2022 г. на станцыі Заслонава адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню летняй цягніковай практыкі. Падчас урачыстай лінейкі ўсе змены далажылі аб гатоўнасці, а затым адбылося ўзнагароджанне лепшых. Чацвярым выхаванцам малой Беларускай уручылі ганаровыя граматы УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» за высокія паказчыкі тэарэтычнага і практычнага навучання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і асабісты ўклад у развіццё дзіцячай чыгункі. Юныя чыгуначнікі, якія найбольш вызначыліся, былі адзначаны граматамі і нагруднымі значкамі «Лепшы па прафесіі» ў намінацыях «Лепшы машыніст», «Лепшы дзяжурны па станцыі», «Лепшы пуцеец» і «Лепшы праваднік», а таксама нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі». Таксама выхаванцам першага года навучання былі ўручаны наборы юнага чыгуначніка.

У 2022 годзе 40 юнакоў і дзяўчат завяршылі навучанне на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава. З іх 15 хлопчыкаў і дзяўчынак паступілі ў чыгуначныя навучальныя ўстановы, каб у далейшым звязаць свой лёс з чыгуначным транспартам.

Нагадваем, што штогод з кастрычніка Дзіцячая чыгунка ім. К.С. Заслонава запрашае навучэнцаў 5-7 класаў у гурток «Юны чыгуначнік». Навучанне праводзіцца бясплатна ў навучальным цэнтры ДЧ. У працэсе тэарэтычнага навучання рабят знаёмяць з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі. Заняткі праводзяцца ў спецыялізаваных навучальных класах, абсталяваных найноўшымі тэхнічнымі прыладамі, трэнажорамі, макетамі, мультымедыйным кампутарным абсталяваннем.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год