Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка 8 верасня 2022 года правядзе ў Мінску Дзень донара крыві

02 верасня 2022

Сумесная акцыя Беларускай чыгункі і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій будзе арганізавана на базе сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты дзень з 10:00 да 13:30 работнікі беларускай магістралі будуць здаваць кроў, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў.

Мерапрыемствы па здачы крыві з удзелам чыгуначнікаў праходзяць на рэгулярнай аснове некалькі разоў на год. Па статыстыцы, пераліванне крыві праводзіцца кожнаму трэцяму жыхару на планеце, таму трансфузіёлагі зацікаўлены ў прыліве новых сіл у донарскім руху. Плануецца, што наступны дзень донара крыві адбудзецца на Беларускай чыгунцы 13 снежня 2022 года.

Працэс данацыі патрабуе пэўнай падрыхтоўкі. Спачатку медработнікі вывучаюць прадстаўленыя донарам дакументы, затым донар запаўняе анкеты з указаннем звестак аб ладзе жыцця і стане здароўя, прымаемых ім лекавых прэпаратах. У выпадку паспяховага праходжання папярэдніх двух этапаў донар накіроўваецца на здачу аналізу крыві для вызначэння групы і рэзус-фактару, а таксама ўзроўню гемаглабіну і ўжо пасля гэтага аглядаецца лекарам і дапускаецца да працэдуры здачы крыві.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: донар
Да спісу навін за 2022 год