Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сягоння на Беларускай чыгунцы завяршаецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці»

30 чэрвеня 2022

30 чэрвеня 2022 года ў Мінску адбудзецца завяршальны этап патрыятычнай акцыі БЧ «Мы разам па дарозе памяці».

На пляцоўцы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7) з 15:00 да 18:00 будзе работаць мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў.

У 18:00 у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбудзецца заключны канцэрт. У выкананні калектываў аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі прагучаць любімыя ўсімі мелодыі ваенных гадоў.

Нагадваем, што жыхары і госці горада Мінска таксама могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.

Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Акцыя «Мы разам па дарозе памяці» стартавала ў нашай краіне 5 мая 2022 года, напярэдадні Дня Перамогі, у Гомелі. 21 мая 2022 года, у Дзень горада, у ёй прынялі ўдзел жыхары Баранавічаў, 21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, удзельнікі акцыі наведалі Брэст. 25 чэрвеня, напярэдадні Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, акцыя прайшла ў Віцебску. 28 чэрвеня 2022 года, у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнікаў праекта сустракалі жыхары Магілёва.

Трэба адзначыць, што патрыятычная акцыя Беларускай чыгункі «Мы разам па дарозе памяці» выклікала вялікую цікавасць і атрымала высокую ацэнку ў жыхароў нашай краіны. За час правядзення яе наведалі больш за 5 тысяч чалавек.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у завяршальным этапе акцыі ў Мінску, аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны, узгадаць імёны тых, хто цаной уласнага жыцця, не шкадуючы сіл, змагаўся за свабоду нашай Бацькаўшчыны і мірнае неба над галавой.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год