Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

25 чэрвеня 2022 года акцыя БЧ «Мы разам па дарозе памяці» пройдзе ў Віцебску

24 чэрвеня 2022

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 25 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яе ўдзельнікаў будуць сустракаць у Віцебску.

На плошчы Перамогі з 12.00 да 16.30 будзе працаваць мабільная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў. У 17.00 адбудзецца тэматычны канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Таксама жыхары і госці горада Віцебска могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.

Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Нагадваем, што акцыя «Мы разам па дарозе памяці» стартавала 5 мая 2022 года, напярэдадні Дня Перамогі, у Гомелі. 21 мая 2022 года, у Дзень горада, у ёй змаглі прыняць удзел жыхары Баранавічаў. 21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, яна адбылася ў Брэсце.

28 чэрвеня акцыя будзе праходзіць у Магілёве – у Дзень вызвалення горада, а завершыцца праект 30 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі і прайсці разам па дарозе памяці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год