Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу маладзёжных ініцыятыў сярод работнікаў БЧ ў 2021 годзе

16 снежня 2021

Конкурс маладзёжных ініцыятыў арганізаваны ў мэтах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на Беларускай чыгунцы, развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцяў моладзі, а таксама выяўлення і ўкаранення на беларускай магістралі інавацыйных ідэй і праектаў, якія прадстаўляюць практычны інтарэс, пастаяннага павышэння прафесійнага ўзроўню моладзі.

Выніковае пасяджэння конкурснай камісіі пад старшынствам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага адбылося ва Ўпраўленні чыгункі ў фармаце відэаканферэнцыі. У студыях аддзяленняў чыгункі прысутнічалі галоўныя інжынеры і начальнікі аддзелаў тэхнічнай палітыкі і інвестыцый. Удзельнікі конкурсу прадставілі свае праекты на конкурс у пісьмовым выглядзе і прэзентавалі іх перад членамі камісіі ў рэжыме анлайн.

У 2021 годзе ў конкурсе ўдзельнічала 53 работнікі Беларускай чыгункі. Камісія вызначыла 24 работы, якія прэтэндуюць на прызавыя месцы ў 8 намінацыях.

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне бяспекі руху цягнікоў» 1 месца прысуджана Дыяне Сарычавай і Мікіце Кабылянцу, інжынерам Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення чыгункі (тэма «Аптымізацыя працэсу работы з тэхнічнай дакументацыяй работнікаў, якія абслугоўваюць устройствы СЦБ»), 2 месца заняў Уладзіслаў Васілік, мантэр пуці Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення чыгункіі (тэма «Бяспечныя пешаходныя пераходы праз чыгуначныя пуці»), 3-га месца ўдастоены Уладзіслаў Стальмакаў, майстар лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Прымяненне тэхналогій CAD-мадэліравання для дэпо»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў перавозкі грузаў і пасажыраў» перамогу атрымаў Аляксандр Грамовіч, інжынер лакаматыўнага дэпо Калінкавічы Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Стварэнне безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці маламабільных груп насельніцтва ва ўмовах эксплуатацыі дызель-цягнікоў ДП-1»), 2 месца прысуджана Анастасіі Калеснік, правадніку Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення чыгункі (тэма «Экспрэс-дастаўка на БЧ»), 3 месца заняў Максім Марчук, праваднік Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення чыгункі (тэма «Купля білетаў са зменай білета»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне прадукцыйнасці працы і рацыянальнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў» 1 месца заняла ініцыятыва Вольгі Капранавай, інжынера Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Накладанне кабельных трас дыстанцыі на агульнадаступныя», 2 месца заняў Яўген Гвай, інжынер-тэхнолаг Баранавіцкага вагоннага ўчастка Баранавіцкага аддзялення чыгункі (тэма «Кантроль эксплуатацыйных характарыстык пругкай муфты ЖДМ-0003 (тыпу WBA 32/4)», 3 месца прысудзілі Раману Гамбіцкаму, інжынеру-тэхнолагу станцыі Маладзечна Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў для натурнай зверкі саставаў і дастаўкі дакументаў, папярэджанняў і дазволаў на адпраўленне цягнікоў»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў» перамогу атрымаў Уладзімір Дзянісаў, майстар лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Ужыванне шасцярэнных масленых помпаў серыі НШ на цеплавозах серыі 2ТЭ10»), 2 месца заняла Вольга Лысенкава, інжынер-тэхнолаг Гомельскага вагоннага дэпо Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Сістэма рэцыркуляцыі магнітнай суспензіі пры правядзенні магнітапарашковага кантролю дэталяў вагонаў і лакаматываў»), 3 месца дасталася Раману Байдзе, вядучаму інжынеру-тэхнолагу Гомельскага вагоннага ўчастка Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Падаўжэнне тэрміну службы бескантактавых тэрмометраў»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя» 1 месца заняў Аляксандр Студзенічнік, інжынер-тэхнолаг станцыі Баранавічы Баранавіцкага аддзялення чыгункі (тэма «Гукаахоўны кажух вагонных запавольнікаў»), 2 месца атрымала ініцыятыва Паўла Карачуна і Івана Стэрлікава, старэйшых электрамеханікаў Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Устаноўка АУР на секцыі шын РУ 0,4 кВ у ТП 194 на станцыі Талька»), 3‑га месца ўдастоена ідэя Таццяны Емяльянавай, інжынера Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Пераабсталяванне аўтамабіля з РУЗ на электраматор»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці» 1 месца заняў Дзмітрый Булах, слесар па рамонце рухомага саставу Полацкага вагоннага дэпо Віцебскага аддзялення чыгункі (тэма «Ўстаноўка для абароны ад падзення з вышыні на вагоназборачным ўчастку Полацкага вагоннага дэпо»), 2 месца прысуджана Ганне Мацехо, інжынеру Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віцебскага аддзялення чыгункі (тэма «Стварэнне гульнявога інтэрактыўнага дадатку для прафілактыкі дзіцячага траўматызму на чыгунцы»), 3 месца ў Яўгена Кайдана, інжынера-тэхнолага рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Метад ачысткі ад снегу дахаў вагонаў перад падачай у рамонтныя цэхі»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў» 1 месца заняў Арцём Сліжоў, дзяжурны па аддзяленні чыгункі цэнтра кіравання мясцовай работай аддзела перавозак Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Аўтаматызаваны разлік замацавання саставаў цягнікоў»), 2 месца прысуджана Андрэю Водневу, майстру лакаматыўнага дэпо Полацк Віцебскага аддзялення чыгункі (тэма «Аўтаматызаваны комплекс запраўкі цеплавозаў дызельным палівам і маслам»), 3-га месца ўдастоены Канстанцін Свістуноў, інжынер-тэхнолаг лакаматыўнага дэпо Жлобін Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Тэхналогія плазменнага ўмацавання грабянёў колавых пар лакаматываў ва ўмовах лакаматыўнага дэпо Жлобін»).

У намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на лічбавую трансфармацыю вытворчых працэсаў» перамогу атрымаў Аляксандр Кулішэвіч, намеснік начальніка станцыі Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення чыгункі (тэма «Распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаванай сістэмы вядзення актаў камісійных месячных аглядаў і кантролю за ліквідацыяй няспраўнасцяў і аўтаматызаванай формы ДУ-46 «Журнал агляду пуцей, стрэлачных пераводаў, устройстваў СЦБ, сувязі і кантактнай сеткі», 2 месца заняла Аліса Фралова, інжынер-тэхнолаг станцыі Барбароў Гомельскага аддзялення чыгункі (тэма «Прадзменны медагляд работніка і атрыманне ім доступу да работы з дапамогай ідэнтыфікацыі асобы з выкарыстаннем электроннага ўстройства»), 3 месца прысудзілі Сяргею Галавачу, інжынеру маторвагоннага дэпо Мінск Мінскага аддзялення чыгуні (тэма «Стварэнне інфармацыйнага навучальнага сайта для работнікаў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»).

Падчас абмеркавання прадстаўленых праектаў галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі адзначыў важнасць падобных конкурсаў. Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы даюць моладзі магчымасць рэалізаваць свае ідэі, праявіць свой інтэлектуальны патэнцыял пры рэалізацыі разнастайных задач на карысць магістралі, з'яўляюцца эфектыўным стымулам для прафесійнага росту.

Таксама па выніках пасяджэння конкурснай камісіі былі дадзены даручэнні галіновым службам дэталёва прапрацаваць пытанне аб магчымасці практычнага ўкаранення прадстаўленых маладзёжных ініцыятыў у вытворчы працэс арганізацый Беларускай чыгункі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год