Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікі і дзелавыя партнёры!

31 снежня 2021

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2022 годам і Калядамі!

Адыходзячы год быў для ўсіх нас годам напружанай працы. Негатыўныя знешнеэканамічныя фактары і складаная эпідэміялагічная сітуацыя аказвалі істотны ўплыў на арганізацыю грузавых і пасажырскіх перавозак. У гэтых умовах асноўным прыярытэтам было захаванне працоўнага калектыву і выкананне пастаўленых дзяржавай задач.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, дзякуючы адказнай і добрасумленнай рабоце кожнага з вас, Беларуская чыгунка забяспечыла стабільнае функцыянаванне транспартнага комплексу краіны і працягнула сваё паступальнае развіццё.

Адным з найважнейшых дасягненняў года стала паэтапнае аднаўленне чыгуначных пасажырскіх перавозак з Расійскай Федэрацыяй і арганізацыя дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Масквой.

У 2021 годзе Беларускай чыгункай быў рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў па абнаўленні рухомага саставу, мадэрнізацыі інфраструктуры і электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій па развіцці грузавых і пасажырскіх сэрвісаў.

У рамках мерапрыемстваў Года народнага адзінства знакавай падзеяй для ўсёй краіны стаў гісторыка-асветніцкі праект «Цягнік Перамогі», а таксама ўдзел Беларускай чыгункі ў рэспубліканскай акцыі «#Беларусь.Моладзь.Адзінства».

Аддаючы даніну павагі старэйшаму пакаленню і беражліва захоўваючы свае традыцыі, мы адзначылі 150-годдзе чыгуначных зносін Масква–Брэст і 150-гадовыя юбілеі прадпрыемстваў Аршанскага, Мінскага, Баранавіцкага і Брэсцкага чыгуначных вузлоў.

2022 год для кожнага чыгуначніка – асаблівы. Беларускай чыгунцы спаўняецца 160 гадоў, і ўсе намаганні калектыву неабходна накіраваць на дасягненне найвышэйшых вынікаў у рэалізацыі намечаных планаў і вырашэнні пастаўленых задач.

Упэўнены, што кожны з вас зробіць свой уклад у развіццё стальной магістралі і нашай роднай Беларусі.

Дарагія чыгуначнікі! Паважаныя пасажыры і дзелавыя партнёры! Новы год – гэта сямейнае свята. І мы шчыра жадаем усім хатняга цяпла і ўтульнасці, шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя, узаемаразумення і гармоніі. Хай 2022 год стане для вас годам новых поспехаў і перамог!

Асаблівую ўдзячнасць і самыя цёплыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Калядамі адрасуем нашым дарагім ветэранам вайны і працы і тым работнікам галіны, якія ў навагоднюю ноч будуць знаходзіцца на рабочым месцы.

З Новым годам!


Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2021 год