Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

9 снежня 2021 года Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі святкуе 100 гадоў з дня ўтварэння

09 снежня 2021

У сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі павіншаваў работнікаў Ваенізаванай аховы з векавым юбілеем, уручыў калектыву памятны адрас ад імя Начальніка Беларускай чыгункі, а таксама ўнікальны звон, гучанне якога з'яўляецца сімвалам пачатку руху на чыгуначным транспарце. Таксама, у мэтах павышэння эфектыўнасці выканання пастаўленых задач, ад імя Начальніка Беларускай чыгункі, Мінскаму, Брэсцкаму і Гомельскаму атрадам Ваенізаванай аховы перадалі тры новых аўтамабілі УАЗ-Патрыёт. За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі былі адзначаны 47 работнікаў Ваенізаванай аховы.

З прывітальным словам да прысутных таксама звярнулася намеснік старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Алена Кірэня. Яна ўручыла 9 лепшым прадстаўнікам працоўнага калектыву прадпрыемства ўзнагароды ДОРПРОФСОЖа.

Рашэнне аб стварэнні на чыгуначным транспарце ахоўных падраздзяленняў было прынята 9 снежня 1921 года. У гэты дзень па ініцыятыве наркама шляхоў зносін Ф.Э. Дзяржынскага выйшаў дэкрэт УЦВК і Савета працы і абароны «Аб арганізацыі аховы складоў, пакгаўзаў і кладовак, а таксама збудаванняў на чыгуначных і водных шляхах». Сёння гэтая дата лічыцца датай утварэння Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі.

Галоўнай задачай падраздзяленняў Ваенізаванай аховы было і застаецца забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, а таксама захаванасці маёмасці і грузаў беларускай магістралі. Сучаснае развіццё інфармацыйных тэхналогій вывела на якасна новы ўзровень сістэму аховы аб'ектаў чыгуначнага транспарту, мнагакратна павысіўшы яе эфектыўнасць.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год