Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны! Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!

14 кастрычніка 2021

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Гэтае свята – даніна павагі ўсім маці, сведчанне прызнання вялізнай ролі жанчыны ва ўмацаванні сям'і, выхаванні дзяцей, захаванні духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў беларускага народа. Матчына любоў сагравае і засцерагае нас з самай калыскі, дапамагаючы пераадольваць усе жыццёвыя нягоды.

Для ўсіх нас гэты святочны дзень – выдатная нагода выказаць вам, мілыя жанчыны, словы захаплення і падзякі за дзіўнае ўменне спалучаць прафесіяналізм у рабоце са сваім галоўным прызначэннем – быць захавальніцамі хатняга ачага.

Мы шчыра ганарымся працаўніцамі Беларускай чыгункі, якія з'яўляюцца не толькі выдатнымі жонкамі і маці, але і кампетэнтнымі спецыялістамі. Без іх немагчыма ўявіць арганізацыю перавозак, работу пасажырскага комплексу, камерцыйную дзейнасць, рашэнне кадравых і сацыяльных пытанняў. Асаблівыя словы віншавання і нізкі паклон нашым жанчынам-ветэранам, якія заклалі слаўныя працоўныя традыцыі беларускай магістралі і сваёй добрасумленнай працай стваралі ўмовы для яе далейшага развіцця.

У гэты светлы святочны дзень хай для ўсіх вас, дарагія мамы, гучаць толькі самыя цёплыя словы бязмернай падзякі за няспынны клопат, любоў і пяшчоту, якую вы дорыце сваім блізкім.

Жадаем вам моцнага здароўя, хатняй утульнасці, шчасця і дабрабыту!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў


Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2021 год