Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне ў 2021 годзе

13 кастрычніка 2021

Першае месца заняў аздараўленчы лагер «Іса» Баранавіцкага аддзялення БЧ, другое месца прысуджана дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення, трэцяе месца у аздараўленчага лагера «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі.

Мэтай правядзення дадзенага агляду-конкурсу, які стаў ужо для магістралі традыцыйным, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.

У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе 8 дзіцячых аздараўленчых падраздзялення Беларускай чыгункі – лагеры ім. Гастэлы і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне БЧ), «Іса» і «Азёры» (Баранавіцкае аддзяленне), «Вярба» (Брэсцкае аддзяленне), «Лясныя далі» (Гомельскае аддзяленне), «Дубровенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся арганізацыя рэжыму дня і харчавання, умовы пражывання дзяцей, якасць медыцынскага абслугоўвання, арганізацыя вольнага часу, эфектыўнасць аздараўлення, добраўпарадкаванне тэрыторыі, выкананне правіл па ахове працы і тэхніцы бяспекі і інш. Таксама надавалася вялікая ўвага арганізацыі работы па фарміраванні ў дзяцей здаровага ладу жыцця, а таксама правядзенні розных спартыўных і культурных мерапрыемстваў у рамках Года народнага адзінства.

Усяго ў летні сезон 2021 года ў дзіцячых аздараўленчых падраздзяленнях магістралі адпачылі 6 тысяч 95 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, што на 37,6% больш, чым у 2020 годзе.

Дзейнасць аздараўленчых лагераў у 2021 годзе ажыццяўлялася з улікам выканання рэкамендаваных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. У мэтах бяспечнага знаходжання дзяцей былі прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заноса і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год