Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсаў творчых і даследчых работ і аўтарскіх вершаў, прымеркаваных да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква–Брэст.

15 кастрычніка 2021

Конкурсы «Лепшыя творчыя і даследчыя работы» і аўтарскіх вершаў «Слаўлю цябе, родная магістраль» праводзіліся на Беларускай чыгунцы сярод навучэнцаў Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

Конкурс «Лепшыя творчыя і даследчыя работы» быў арганізаваны ў дзвюх намінацыях: «Лепшая творчая работа» і «Лепшая даследчая работа». Пры падвядзенні яго вынікаў журы ацэньвала прадстаўленыя матэрыялы па наступных крытэрыях: навізна, навуковая, практычная і метадычная значнасць, даследчы характар работы, тэарэтычная абгрунтаванасць, складанасць, арыгінальнасць і рэалістычнасць даследавання.

У намінацыі «Лепшая творчая работа» перамогу атрымала навучэнка Аршанскага каледжа Анастасія Пруднікава, другое месца заваявала навучэнка Брэсцкага каледжа Віталіна Дзячэнка, на трэцім месцы – навучэнка Брэсцкага каледжа Віталіна Плоцкая.

У намінацыі «Лепшая даследчая работа» першае месца заваявала навучэнка Аршанскага каледжа Аліна Мельнікава, другое месца прысуджана вучню Брэсцкага каледжа Івану Багдановічу, трэцяе ў навучэнца Брэсцкага каледжа Давіда Сасноўскага.

Конкурсныя работы аўтарскіх вершаў «Слаўлю цябе, родная магістраль» ацэньваліся па наступных крытэрыях: адпаведнасць тэме конкурсу, выбранай вершаванай форме, літаратурнаму жанру, рытмічная стойкасць верша, глыбіня эмацыйнага ўздзеяння і г. д.

Па выніках конкурсу першае месца атрымала навучэнка Аршанскага каледжа Аліна Краўцова, другое месца заваяваў навучэнец Брэсцкага каледжа Уладзіслаў Варанцоў, трэцяе ў навучэнцы Брэсцкага каледжа Аляксандры Санюк.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III і каштоўнымі падарункамі, а ўдзельнікам конкурсу, якія не занялі прызавыя месцы, будуць уручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год