Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Гістарычны багаж» – у зале чакання вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны размясцілі незвычайную інтэрактыўную выстаўку

13 ліпеня 2021

Экспазіцыя прысвечана гісторыі г. Брэста і Брэсцкай крэпасці, у тым ліку подзвігу яе абаронцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства.

Стэнды ўладкаваны ў выглядзе адкрытага чамадана, на гранях якога размешчана гістарычная інфармацыя. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае інтэрактыўны дысплей з картай мясцовасці. Тут жа можна пачуць відэарасказ і ўбачыць слайд-шоу з элементамі інфаграфіка, які складаецца з фатаграфій, у тым ліку архіўных. Можна выбраць па жаданні раздзелы і аб'екты, якія цікавяць і атрымаць гістарычныя даведкі аб значных месцах, славутасцях, музеях, помніках і выдатных асобах г.Брэста.

«Гістарычны багаж» – гісторыка-асветніцкі праект, мэта якога даступна і цікава расказаць наведвальнікам пра гісторыю гарадоў і рэгіёнаў, акцэнтуючы ўвагу на асобных фактах і сюжэтах. Важная задача – выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і любові да Радзімы. Праект рэалізуецца расійскім гістарычным таварыствам сумесна з ААТ «РЖД», Інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Беларускай чыгункі.

Неўзабаве падобная інфармацыйная пляцоўка з'явіцца і на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі. Плануецца, што выстаўкі на вакзалах у Брэсце і Мінску будуць работаць на працягу гэтага года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год