Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Больш за 25 000 жыхароў Беларусі наведалі перасовачны музей «Цягнік Перамогі»

01 ліпеня 2021

З 11 па 30 чэрвеня перасовачны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі нашай краіны больш за 2,6 тысячы кіламетраў з прыпынкамі ў 8 гарадах. Праект стартаваў у Мінску, затым «Цягнік Перамогі» пабываў у Оршы, Віцебску, Полацку, Гродна, Брэсце, Гомелі, Магілёве.

Улічваючы вялікую папулярнасць праекта «Цягнік Перамогі» ў Беларусі і ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у адрас Беларускай чыгункі, па ўзгадненні з арганізатарамі праекта ад Расійскай Федэрацыі была знойдзена магчымасць прадоўжыць час дэманстрацыі экспазіцыі «Цягнік Перамогі» на 29 і 30 чэрвеня ў горадзе Мінску .

За 20 дзён рэалізацыі праекта «Цягнік Перамогі» ў Беларусі яго экспазіцыю наведалі больш за 25 тысяч жыхароў нашай краіны. У цэлым час работы музея склаў 240 гадзін. У Оршы, Гродна, Брэсце і Гомелі адбылося ўшанаванне 5, 10, 15 і 20-тысячнага наведвальнікаў музея. 30 чэрвеня 2021 года ў горадзе Мінску з экспазіцыяй «Цягнікі Перамогі» азнаёміўся яе 25 000-ны наведвальнік - ім стаў шматдзетны бацька Яўген Сяроў, урач-уролаг 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанка. Усім юбілейным наведвальнікам ад Беларускай чыгункі былі ўручаны памятныя сертыфікаты і кнігі пра Вялікую Айчынную вайну.

Нагадаем, што ў Рэспубліцы Беларусь гэты праект быў рэалізаваны Беларускай чыгункай і ААТ «РЖД» у рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Праект ажыццяўляўся пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Беларуская чыгунка выказвае падзяку арганізатарам праекта ад Расійскай Федэрацыі за яго рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прадстаўленую магчымасць прадоўжыць работу перасовачнага музея ў горадзе Мінску яшчэ на два дні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год