Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 2,2 мільёна электронных білетаў было набыта на цягнікі Беларускай чыгункі за 6 месяцаў 2021 года

12 ліпеня 2021

За першую палову 2021 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі больш за 1,6 мільёна электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і больш за 579 тысяч білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа).

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. Са снежня 2019 года пасажырам даступны абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by) і бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд». У цяперашні час мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» усталявалі ўжо больш за 280 тысяч карыстальнікаў.

Пасажыры цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній у асноўным набываюць білеты праз мабільны дадатак, аднак пасажыры цягнікоў з нумараванымі месцамі выкарыстоўваюць як раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by, так і дадатак для мабільных прылад.

У цэлым электронныя сэрвісы карыстаюцца папулярнасцю, з іх дапамогай набываецца 42% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год