Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 15 000 пасажыраў перавезла Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава з пачатку летняга сезону

05 ліпеня 2021

У чэрвені 2021 года пасажырамі Малой Беларускай сталі больш за 7500 дзяцей і дарослых. У цэлым з 1 мая, калі дзіцячая магістраль адкрыла свой летні сезон, яна перавезла больш за 15 000 чалавек.

Да Дня Незалежнасці на станцыі Заслонава была арганізавана канцэртная праграма з выступленнямі творчых калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. 3 ліпеня перад гасцямі выступалі юныя артысты цыркавой студыі «Белая Русь», дзіцячага вакальнага ансамбля «Зорачкі», ансамбля эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі» і інш. Адзначым, што за перыяд з 1-га па 4-га ліпеня на цягнік «Сталічны Экспрэс» было рэалізавана 1418 білетаў.

Нагадаем, у летнія месяцы цягнікі курсіруюць па дзіцячай чыгунцы:

  • па серадах, чацвяргах і пятніцах – з 10.00 да 15.00,
  • па суботах і нядзелях – з 10.00 да 17.00.

Падрабязны расклад рэйсаў можна ўдакладніць на старонцы Дзіцячай чыгункі на афіцыйным сайце БЧ, а таксама па тэлефоне (+375 17) 237 65 75. Жадаючыя набыць білеты загадзя могуць зрабіць гэта праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by і 24afisha.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год