Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Амаль 30 мільёнаў пасажыраў па аператыўных дадзеных перавезла Беларуская чыгунка ў I паўгоддзі 2021 г.

06 ліпеня 2021

Паводле аператыўных звестак у студзені-чэрвені гэтага года цягнікамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 29,9 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін, што склала 103% у дачыненні да аналагічнага перыяду 2020 года. Асноўны пасажырапаток (больш 97,5%) сфарміравалі ўнутрырэспубліканскія чыгуначныя перавозкі.

Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа перавезлі 24,1 мільёна пасажыраў, што склала 100,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа - больш за 3,5 мільёнаў пасажыраў, што склала 117,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Таксама больш за 1,5 мільёна чалавек скарысталіся цягнікамі гарадскіх ліній.

З моманту аднаўлення міжнародных пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй у лютым 2021 года цягнікі міжнародных ліній перавезлі 673,7 тысячы пасажыраў, гэта на 38% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год