Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

18 чэрвеня 2021

II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 11-13 чэрвеня 2021 года на базе турыстычнага комплексу «Нарач». На працягу трох дзён тут спаборнічалі лепшыя атлеты транспартнай галіны. У ходзе спаборніцтваў было нямала вострых і напружаных момантаў, многае вырашалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і воля да перамогі. Падняцца на верхнюю ступень п'едэстала чыгуначнікам не ўдалося толькі ў дартсе і міні-футболе. Зрэшты, гэта не паўплывала на агульнае лідэрства. Нагадаем, I этап галіновай спартакіяды адбыўся ў красавіку 2021 года. Тады зборная БЧ адзначылася залатымі ўзнагародамі ва ўсіх відах спорту, акрамя більярда.

Па выніках двух этапаў галіновых спаборніцтваў зборная каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам спартакіяды Мінтранса. Спартсмены-чыгуначнікі заваявалі 8 першых месцаў у 11 спаборніцтвах — валейбол, лёгкаатлетычны крос (на двух этапах), настольны тэніс, шахматы, гіравы спорт, плаванне і кулявая стральба — перамога зборнай беларускай стальной магістралі па выніку двух этапаў галіновых спаборніцтваў апынулася блізкай да абсалютнай.

У агульнакамандным заліку спартакіяды Мінтранса на 1-м месцы — каманда Беларускай чыгункі, на 2-м — Дэпартамент па авіяцыі, на 3-м — каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год