Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Правілы здаровага лета – Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

07 чэрвеня 2021

Акцыю «Дзеці і бяспека» правялі напярэдадні летніх школьных канікул. На працягу дзесяці дзён з 21 мая па 31 мая 2021 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды. Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, была праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках акцыі работнікамі Беларускай чыгункі былі арганізаваны 362 рэйда, падчас якіх выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 13 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 5 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі.

Акрамя таго, па ўсёй краіне ўдзельнікамі акцыі «Дзеці і бяспека» адбылося 767 выступленняў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспечных паводзінаў на чыгуначным транспарце. Выступленнямі ўдалося ахапіць больш за 45 000 чалавек, у тым ліку больш за 43 000 непаўналетніх. Было распаўсюджана больш за 7800 прафілактычных памятак.

У цэлым з пачатку 2021 года на Беларускай чыгунцы адбылося 42 выпадка невытворчага траўматызму (гэта на 6 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года), у той жа час амаль у паўтара раза знізілася доля выпадкаў са смяротным зыходам. Асобна адзначым, што з пачатку 2021 года пацярпелі трое непаўналетніх, прычым адно дзіця загінула.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення (кожны другі пацярпелы), размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей. Таксама зафіксаваны 1 выпадак траўміравання токам кантактнай сеткі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год