Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XLIX сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак

18 чэрвеня 2021

XLIX сесія Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) прайшла 15-17 чэрвеня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі. У ёй прынялі ўдзел члены Нарады Міністраў АСЧ ад 22 краін, а таксама прадстаўнікі ЭСКАТА ААН, АЦІФ, ЦІТ, ЕЭК ААН і іншых міжнародных арганізацый. Дэлегацыю БЧ узначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

У сваім выступленні кіраўнік беларускай магістралі адзначыў высокую эфектыўнасць работы, праведзенай Арганізацыяй супрацоўніцтва чыгунак у 2020 годзе па развіцці міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа – Азія, а таксама яе значны ўклад у павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту.

Акрамя таго, ён акцэнтаваў увагу на маштабнай рабоце спецыялістаў міністэрстваў і чыгуначных кампаній па распрацоўцы і актуалізацыі дакументаў па транспартным праве. «Іх прымяненне на практыцы дазволіць чыгункам стаць больш даступным, бяспечным і экалагічным відам транспарту», – падкрэсліў Начальнік Беларускай чыгункі.

«Распрацоўка мерапрыемстваў па развіцці чыгуначных калідораў АСЧ і ўдасканаленне чыгуначных перавозак, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Камісіі па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, – гэта свайго роду пабудова стратэгічнага плана на будучыню і штуршок для руху наперад», – рэзюміраваў Уладзімір Марозаў.

У завяршэнне свайго выступлення Начальнік Беларускай чыгункі павіншаваў прысутных з 65-годдзем з дня ўтварэння Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак.

У ходзе сесіі Нарады Міністраў АСЧ удзельнікі адзначылі выкананне Праграмы і планаў работы АСЧ за 2020 год і зацвердзілі Справаздачу аб дзейнасці АСЧ за 2020 год, адобрылі вынікі работы Камісій АСЧ па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця, па транспартным праве, Справаздача аб ходзе работы Часовай рабочай групы па пытаннях прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак, а таксама зацвердзілі праграму работы АСЧ на 2022 год і наступныя гады ў галіне транспартнай палітыкі, стратэгіі развіцця, транспартнага права, прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак.

Наступную сесію Нарады Міністраў АСЧ плануецца правесці ў чэрвені 2022 года.

Даведачна:

АСЧ была створана ў 1956 годзе ў г. Сафіі (Балгарыя) на Нарадзе міністраў, якiя кіруюць чыгуначным транспартам. Вышэйшы кіруючы орган АСЧ – Нарада Міністраў. На ўзроўні чыгунак – Канферэнцыя Генеральных дырэктараў.

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 года. Спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце камісій і рабочых груп АСЧ, а кіраўніцтва чыгункі – у сесіях Нарады Міністраў і пасяджэннях Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак.

Распрацаваныя і прынятыя на нарадах рабочых і кіруючых органаў АСЧ прававыя і тэхнічныя дакументы спрыяюць бесперабойнай рабоце міжнародных транспартных калідораў, удасканаленні пасажырскіх і грузавых перавозак у зносінах паміж Еўропай і Азіяй.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год