Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у 1-ай Міжнароднай выстаўцы «Ecology Expo - 2021» і XVI Рэспубліканскім экалагічным форуме

03 чэрвеня 2021

3 - 5 чэрвеня 2021 года ў Мінску пройдзе 1-я Міжнародная выстаўка «Ecology Expo - 2021» і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум «Далучэнне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў».

Арганізатары - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа», Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Удзельнікі дадзенага форуму абмяняюцца інфармацыяй у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, абмяркуюць рашэнні, накіраваныя на павышэнне эканамічнага эфекту за кошт комплекснага ўкаранення і выкарыстання экалагічна дружалюбных тэхналогій і іншыя важнейшыя пытанні па гэтай тэме.

Спецыялісты беларускай магістралі 4 чэрвеня 2021 года прымуць удзел у круглым стале «Удасканальванне сістэмы абыходжання з адходамі».

Трэба адзначыць, што прыродаахоўная дзейнасць на Беларускай чыгунцы з'яўляецца састаўной часткай рэалізацыі тэхнічнай палітыкі чыгуначнага транспарту, у тым ліку, цесна звязанай з мерамі па энергазберажэнню, павышэнню энергаэфектыўнасці і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу пытанням зніжэння выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу ад стацыянарных і мабільных крыніц, уключаючы выкіды парніковых газаў, зніжэнню і недапушчэнню скідання забруджаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб'екты, павышэнню ўзроўня выкарыстання і абясшкоджвання адходаў вытворчасці, прадухіленню забруджвання глебы, пашкоджанню аб'ектаў расліннага свету, зніжэнню ўзроўня шумавога ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама метадалагічнаму забеспячэнню, рэгламентацыі, нарміраванню і стандартызацыі прыродаахоўнай дзейнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год