Беларуская чыгунка далучыцца да мерапрыемстваў Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах
10 чэрвеня 2021
Міжнародная чыгуначная супольнасць у мэтах папярэджання аварыйнасці на чыгуначных пераездах праводзіць 10 чэрвеня 2021 года Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах. Зараз у акцыі бяруць удзел больш за 50 краін. У 2021 годзе яна пройдзе пад дэвізам: «Адцягненне забівае! Выконвай меры бяспекі на чыгуначным пераездзе». Амаль усе здарэння на чыгуначных пераездах звязаны з невыкананнем кіроўцамі, а таксама пешаходамі і веласіпедыстамі правілаў дарожнага руху. Бестурботнасць, няўважлівасць, самаўпэўненасць або неразуменне існуючых рызык, імкненне праскочыць перад надыходзячым цягніком - прыводзяць да сумных наступстваў.
Беларуская чыгунка штогод прымае актыўны ўдзел у Міжнародным дне бяспекі на чыгуначных пераездах. 10 чэрвеня на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне арганізуюць сумеснае дзяжурства на пераездах работнікаў дыстанцый пуці і супрацоўнікаў ДАІ. Яны нагадаюць кіроўцам аб правілах праезду праз чыгуначныя пераезды, а каб умацаваць дарожную дысцыпліну, дадаткова ўручаць памяткі, прысвечаныя бяспекі руху.
Беларуская чыгунка нагадвае - чыгуначны пераезд - адзін са складаных і небяспечных участкаў дарогі, які патрабуе засяроджанай увагі і строгага захавання правілаў дарожнага руху. За 5 месяцаў 2021 года на пераездах зафіксавана 5 выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў, траўміравана 4 чалавекі.
Акцыя «Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах» праходзіць з 2009 года па ініцыятыве Міжнароднага саюза чыгунак пры падтрымцы сусветнай чыгуначнай супольнасці. Актыўны ўдзел у ёй бярэ і Беларуская чыгунка. Штогод магістраль праводзіць сістэмную работу па прыцягненні ўвагі вадзіцеляў і пешаходаў, у тым ліку дзяцей і моладзі, да выканання правілаў бяспечных паводзін на пераездах.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год