Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Неверагодны свет работы бацькоў» – экскурсіі для дзяцей чыгуначнікаў праводзяць на БЧ

28 мая 2021

За пяць гадоў існавання праекта «Неверагодны свет работы бацькоў» экскурсіі на вытворчасць ахапілі ўжо многія прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Экскурсіі арганізуюцца першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі. Асноўная мэта - паказаць дзецям чыгуначнікаў чым займаюцца іх бацькі, прывіць разуменне важнасці чыгуначных прафесій і складанасці працэсаў, умацаваць чыгуначныя традыцыі і сувязь паміж пакаленнямі. Акрамя таго, школьнікі старэйшых класаў маюць дадатковую магчымасць выбраць будучую прафесію, працягнуць сямейную дынастыю.

У гэтым годзе экскурсантамі сталі дзеці работнікаў прадпрыемстваў, якія ў 2021-м адзначаюць 150-годдзе з дня свайго заснавання. У Мінску гэта - станцыя Мінск-Сартавальны, лакаматыўнае дэпо Мінск, Мінскае вагоннае дэпо, Мінская дыстанцыя пуці і Мінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі. Дзецям расказалі пра прадпрыемствы, дзе работаюць іх бацькі, паказалі іншыя цікавыя і важныя аб'екты. Таксама для дзяцей работнікаў апарата кіравання Мінскага аддзялення чыгункі арганізавалі наведванне Мінскага вагоннага дэпо і новага будынка Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі. З улікам эпідэмічнай абстаноўкі экскурсія ў ЦКП прайшла пры строгім захаванні мер прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый. Тут дзецям паказалі рабочыя месцы дыспетчараў, расказалі пра тое, якія аб'ёмы перавозак грузаў і пасажыраў штодня забяспечвае магістраль.

Таксама падчас экскурсіі ў адукацыйны цэнтр бяспекі МНС хлопцам нагадалі аб захаванні правіл бяспекі, у тым ліку і пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год