Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс, прысвечаны Году народнага адзінства

25 мая 2021

З 24.05.2021 па 01.09.2021 сярод работнікаў Беларускай чыгункі праводзіцца конкурс малюнкаў, плакатаў і фотакалажаў, прысвечаны Году народнага адзінства.

Усяго ў конкурсе тры намінацыі - «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат», «Лепшы фотакалаж». Конкурс праводзіцца ў адзін этап. Работы высылаюцца не пазней 01.09.2021 у адрас рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» (220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2) з пазнакай «Конкурс, прысвечаны Году народнага адзінства» і указаннем намінацыі.

Работа павінна быць аформлена на лісце паперы фармату А3 (420 × 297 мм) - для плаката і на лісце паперы фармату А4 (297 × 210 мм) для малюнка. Фотакалаж павінен быць памерам 20 × 30 см і надрукаваны без афармлення ва ўмовах прафесійных фоталабараторый. Да ўдзелу ў Конкурсе не дапускаюцца фотакалажы, вырабленыя на струйных і лазерных офісных прынтэрах.

Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Чыгуначнік Беларусі», а таксама размешчаны на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і прэміі.

Мэты конкурсу - выхаванне ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй радзімы, яе гістарычнай і культурнай спадчыне, а таксама прапаганда каштоўнасцяў, накіраваных на кансалідацыю грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2021 год