Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначны вакал. Напярэдадні Дня Перамогі на станцыі Мінск-Пасажырскі прайшоў песенны флэшмоб

07 мая 2021

У пятніцу 7 мая 2021 на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся душэўны флэшмоб. Чыгуначнікі выканалі для пасажыраў добра знаёмыя шматлікім з дзяцінства песні пра Вялікую Айчынную вайну. Каб ніхто не спазніўся на свой рэйс, акцыю арганізавалі нядоўгай, але ў той жа час пастараліся зрабіць музычны сюрпрыз яркім і запамінальным. Для флэшмобу падабралі прамежак, калі са станцыі не адпраўляецца ні адзін цягнік. Сігналам да пачатку выступлення стала віншаванне дыктара са святам 9 мая. Затым работнікі прадпрыемстваў Беларускай чыгункі выканалі для пасажыраў дзве песні – акапэльна задорыстую «Смуглянку» і легендарную «Дзень Перамогі» пад музыку.

У флэшмобе прынялі ўдзел больш за 70 чыгуначнікаў, а разам з імі і ўвесь вакзал, асабліва ажыўлены перад вялікімі выхаднымі. Пасажыры з задавальненнем і ад душы напявалі любімыя песні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год