Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бяспечныя паводзіны - як правіла жыцця. Напярэдадні летніх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»

21 мая 2021

З 21 па 31 мая на ўсіх аддзяленнях БЧ павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджанні і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі - дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы.

З пачатку 2021 года на Беларускай чыгунцы адбыўся 41 выпадак невытворчага траўматызму, што на 8 здарэнняў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. З іх - 21 выпадак траўміравання і 20 здарэнняў са смяротным зыходам. Варта адзначыць, што ў 18 выпадках пацярпелыя грамадзяне знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Сярод агульнай колькасці выпадкаў невытворчага траўматызму з пачатку года было траўміравана 3 непаўналетніх, прычым 1 дзіця загінула.

Так, вечарам 5 сакавіка 2021 года на станцыі Орша-Цэнтральная 16-гадовая дзяўчына, падчас размовы па мабільным тэлефоне спрабавала перабегчы чыгуначныя пуці па пераходзе перад электрацягніком. Нягледзячы на гукавыя сігналы, якія падаваліся машыністам, і прымяненне экстранага тармажэння наезд прадухіліць не ўдалося. Дзяўчына засталася жывая, але была шпіталізавана з траўматычнай ампутацыяй ступні.

Трагічна скончылася імкненне зрабіць фота побач з чыгуначнымі пуцямі пад Мінскам. 11 мая 2021 года на перагоне Калодзішчы-Гарадзішча машыніст грузавога цягніка прымяніў экстраннае тармажэнне, каб прадухіліць наезд на дзіця. На жаль, пры спробе зрабіць здымак побач з саставам, які рухаўся, была смяротна траўміравана 10 гадовая дзяўчынка.

Беларуская чыгунка нагадвае, чыгунка - крыніца падвышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайныя адносіны да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей - пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год