Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прыняло ўдзел у XXXVI пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

23 красавіка 2021

Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ адбылося 19 – 22 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.

У ім прынялі ўдзел кіраўнікі 25 чыгуначных кампаній, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак, шэрагу міжнародных транспартных арганізацый, а таксама прадстаўнікі наглядальнікаў АСЧ.

Дэлегацыю БЧ узначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Сакратара Камітэта АСЧ спадара Ацілы Кішша.

Парадак дня XXXVI пасяджэння Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ прадугледжвала разгляд 12 пытанняў. У цэнтры ўвагі – вынікі работы за 2020 год Камісій АСЧ па грузавых і пасажырскіх перавозках, інфраструктуры і рухомага саставу, пастаяннай рабочай групы АСЧ па кадзіраванню і інфарматыцы, фінансавых і разліковых пытаннях. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі разгледзелі пытанні ўзаемаразлікаў і механізм пагашэння запазычанасцяў паміж чыгункамі, прафесійнага навучання/падрыхтоўкі ў галіне чыгуначных перавозак, а таксама папярэдні парадак дня, дата і месца правядзення XXXVI пасяджэння КГД.

Акрамя таго была прадстаўлена справаздача аб дзейнасці АСЧ за 2020 год і Праграма работы на 2022 год і наступныя гады.

Плануецца, што наступная сустрэча адбудзецца ў красавіку 2022 года ва Украіне.

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 года.

Дзейнасць Беларускай чыгункі ў рамках АСЧ накіравана на выкананне задач па далейшаму развіццю еўраазіяцкіх транспартных калідораў, удасканаленню і развіццю міжнародных чыгуначных перавозак, удасканаленню нарматыўных і прававых асноў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і пашырэнне спектру паслуг, якія прадстаўляюцца кліентам.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год