Кіраўніцтва БЧ і АТ «Порт Дуйсбург» абмеркавалі ход будаўніцтва і перспектывы функцыянавання чыгуначнага тэрмінала ў індустрыяльным парку «Вялікі камень»
02 красавіка 2021
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу са старшынёй праўлення АТ «Порт Дуйсбург» (Германія) Эрыхам Штааке.
Сустрэча адбылася 1 красавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі.
На перамовах было разгледжана пытанне ходу рэалізацыі праекта па будаўніцтву чыгуначнага тэрмінала ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» у рамках створанага ў чэрвені 2020 года ЗАТ «Еўразійскі чыгуначны гейтвэй», заснавальнікамі якога з'яўляюцца такія транспартна-лагістычныя кампаніі, як нямецкая АТ «Порт Дуйсбург», кітайская ЗАТ «Чайна Мертчанс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія», АТ «Хупак СА» са Швейцарыі і Беларуская чыгунка. Таксама бакі абмеркавалі перспектывы функцыянавання дадзенага сумеснага прадпрыемства.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па прыцягненню буйных партнёраў, зацікаўленых у развіцці кантэйнерных перавозак у зносінах з Расіяй, Кітаем і Еўропай, у праект ЗАТ «Еўразійскі чыгуначны гейтвэй».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам