Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка распрацавала новую версію аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» для мабільных платформаў

12 красавіка 2021

Беларуская чыгунка працягвае развіццё мабільных інструментаў лічбавых грузавых перавозак. Для вырашэння задач лічбавай трансфармацыі, у рамках пераводу ўдзельнікаў перавозачнага працэсу на беспапяровыя тэхналогіі 7 красавіка 2021 года адбыўся ўвод у прамысловую эксплуатацыю новай версіі аўтаматызаванай сістэмы электроннага афармлення і суправаджэння перавозак грузаў з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу (АС «Электронная перавозка») для мабільных прылад.

Новая мабільная версія АС «Электронная перавозка» мае пашыраны функцыянал:

  • афармленне загатовак перавозачных дакументаў у міжнародных зносінах (СМГС);

  • афармленне загатовак перавозачных дакументаў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах (ГУ-29О, ГУ-29Б, ГУ-29К);

  • афармленне загатовак перасылачных накладных ГУ-27СП;

  • афармленне патрабавання-накладной на транспарціроўку рухомага саставу (ГУ-65, ГУ-64);

  • падпісанне падачы вагонаў пад пагрузку (выгрузку), паведамленні аб завяршэнні грузавых аперацыі па памятцы прыёмаздатчыка ГУ-45;

  • падпісанне акта агульнай формы ДУ-23;

  • увод звестак па спісе пададзеных пад пагрузку вагонаў для аўтаматычнага запаўнення загатоўкі перавозачнага дакумента.

Мабільная версія АС «Электронная перавозка» падтрымліваецца мабільнымі прыладамі пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android 5.0 і вышэй.

Асноўныя аперацыі, звязаныя з выкананнем крыптаграфічных і рэгістрацыйных функцый аўтаматызаваны, з доступам да іх праз QR-коды. Для падключэння да сервера АС «Электронная перавозка» дадатак выкарыстоўвае пратакол абароны транспартнага ўзроўню TLS з абавязковай аўтэнтыфікацыяй бакоў на базе сертыфікатаў адкрытых ключоў. Юрыдычная значнасць дакументаў, якiя ствараюцца дадаткам, пацвярджаецца электронным лічбавым подпісам на базе нацыянальных алгарытмаў Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем увагу кліентаў чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь, якія маюць дзеючы дагавор з Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі на выкарыстанне дэсктопнай версіі АС «Электронная перавозка», што дадатковая аплата за выкарыстанне мабільнай версіі аўтаматызаванай сістэмы не збіраецца.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год