Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2020 годзе

08 красавіка 2021

Сталовая ў лакаматыўным дэпо Баранавічы ўчастка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення чыгункі трэці год запар прызнана лепшай.

Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву вытворчай сталовай у лакаматыўным дэпо Гомель участка вытворчага харчавання Гомельскага аддзялення БЧ.

Трэцяе месца ў калектыву сталовай у лакаматыўным дэпо Віцебск участка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення чыгункі.

Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 6 участкаў вытворчага харчавання і сталовая Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, прымяненне розных формаў і метадаў абслугоўвання, укараненне аўтаматызаваных сістэм разліку за харчаванне, рост акупнасці, эстэтычны стан саміх прадпрыемстваў і прылеглай тэрыторыі, захаванне санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.

Трэба адзначыць, што сталовая ў лакаматыўным дэпо Баранавічы з'яўляецца базавай для Баранавіцкага чыгуначнага вузла: яна забяспечвае гарачым харчаваннем не толькі працаўнікоў лакаматыўнага дэпо, але і сталовыя-раздатачныя, буфеты прадпрыемстваў аддзялення. Тут таксама выпускаецца прадукцыя з выкарыстаннем тэхналогіі «шокавай» замарозкі, якая рэалізуецца структурным падраздзяленням аддзялення, а таксама падведамнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Свіцязь».

Беларуская чыгунка сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў надаюць вялікую ўвагу забеспячэнню чыгуначнікаў якасным гарачым харчаваннем па даступных цэнах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год