Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

ААТ «Дарбудмантажтрэст» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

28 красавіка 2021

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2021 № 158 адкрытае акцыянернае таварыства «Дарбудмантажтрэст», акцыі якога перададзены ва Упраўленне Беларускай чыгункі, занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых паказчыкаў сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве.

У маі бягучага года «Дарбудмантажтрэст» адзначае сваё 95-годдзе. Ён быў створаны ў 1926 годзе, як будаўнічае ўпраўленне па пабудове чыгуначнай лініі «Рослаўль–Магілёў–Асіповічы». У 2010-м будаўніча-мантажнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дарбудмантажтрэст» Беларускай чыгункі было ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. У цяперашні час ААТ «Дарбудмантажтрэст» з'яўляецца адной з найбуйнейшых будаўнічых арганізацый Рэспублікі Беларусь і самай буйнай у галіне будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту чыгуначных пуцей.

Толькі ў 2020 годзе калектыў прадпрыемства завяршыў розныя работы на амаль 30 аб'ектах – увёў у эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом у г. Баранавічы, правёў рэканструкцыю пуцеправодаў у г. Віцебску і г. Магілёве, мадэрнізацыю і капітальны рамонт будынка колава-ролікавага цэха ў Аршанскім вагонным дэпо УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і інш.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год