Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

24 сакавіка 2021

Перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай адбыліся 23 сакавіка 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі.

Бакі падвялі вынікі сумеснай работы за 2020 год, абмеркавалі пытанні грузавой работы, тэхналагічныя і эксплуатацыйныя аспекты ўзаемадзеяння. Асноўная ўвага была ўдзелена ўдасканаленню работы па пропуску транзітных грузаў у напрамку Калінінградскай вобласці, паскарэнню прасоўвання кантэйнерных цягнікоў праз памежныя пераходы. Асобна абмеркавалі магчымасць праезду для грамадзян Рэспублікі Беларусь па маршруце Мінск–Калінінград.

Таксама адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве, раней актуалізаванага з улікам структурных пераўтварэнняў, рэарганізацыі і пераразмеркавання кампетэнцый у АТ «Літоўскія чыгункі».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам




Тэгі: перамовы
Да спісу навін за 2021 год