Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі назначаны Пётр Міхайлавіч Дулуб

12 сакавіка 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2021 №140 на пасаду першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі назначаны Пётр Міхайлавіч Дулуб.

Дулуб П.М. нарадзіўся 29 лістапада 1977 года ў г. Калінкавічы, Гомельскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя руху і кіраванне на транспарце», у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Сваю працоўную дзейнасць Пётр Міхайлавіч пачаў у 1999 году на станцыі Мінск-Сартавальны, дзе працаваў дзяжурным па парку, дзяжурным па чыгуначнай станцыі, станцыйным дыспетчарам. З ліпеня па снежань 2002 года працаваў цягніковым дыспетчарам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Са снежня 2002 года перайшоў на працу ва Упраўленне Беларускай чыгункі, дзе прайшоў шлях ад вядучага інжынера-тэхнолага да начальніка службы перавозак.

У 2019 годзе за добрасумленную працу на чыгуначным транспарце быў узнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік».

Жанаты, мае дваіх дзяцей.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год