Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам АТ «АТЛК ЕРА» Аляксеем Громам
18 сакавіка 2021
Сустрэча адбылася 17 сакавіка 2021 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі.
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны вынікі сумеснай работы ў 2020 годзе па арганізацыі кантэйнерных перавозак грузаў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай транзітам праз Рэспубліку Беларусь, асноўныя напрамкі дзейнасці АТ «АТЛК ЕРА» у 2021 годзе, а таксама абмеркаваны шэраг перспектыўных праектаў у галіне мультымадальных перавозак . Акрамя таго, быў адзначаны значны рост кантэйнерных перавозак у транс’еўразійскіх зносінах.
АТ «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі чыгуначны альянс» (АТ «АТЛК ЕРА») з'яўляецца сумесным праектам Беларускай, Расійскай і Казахстанскай чыгунак па арганізацыі скразнога высокатэхналагічнага сэрвісу грузавых перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай у складзе рэгулярных кантэйнерных цягнікоў. У 2020 годзе ў рамках праекта праз Рэспубліку Беларусь перавезена 512 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што ў 1,7 разы больш чым у 2019 годзе.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам
Да спісу навін за 2021 год