Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «РЖД» Сяргеем Паўлавым

19 сакавіка 2021

Сустрэча адбылася 18 сакавіка 2021 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі работы ў сферы грузавых і пасажырскіх перавозак у 2020 – пачатку 2021 гг., а таксама перспектывы далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, была нададзена ўвага рэалізацыі сумесных праектаў, арганізацыі грузавых перавозак у парты Расійскай Федэрацыі, кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай у рамках АТ «АТЛК ЕРА», прымяненню беспапяровых тэхналогій у міжнародных грузавых перавозках, правядзенню работы па паэтапным аднаўленні пасажырскіх чыгуначных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, рэалізаціі сумесных сацыяльна-іміджавых мерапрыемстваў у 2021 годзе.

Акрамя таго дэлегацыя ААТ «РЖД» азнаёмілася з арганізацыяй работы вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі і Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі.

Даведачна

У 2020 годзе ў зносінах Беларусь–Расія–Беларусь было перавезена 39,2 млн. тон грузаў, каля 390 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

У зносінах Кітай–Еўропа–Кітай транзітам праз Расію і Беларусь перавезена 550 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

З 8 лютага 2021 года былі адноўлены міжнародныя пасажырскія зносіны паміж Беларуссю і Расіяй. У цяперашні час Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю звязваюць наступныя цягнікі:
цягнік №2/1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі,
цягнік №30/29 Калінінград–Масква,
цягнік №79/80 Калінінград–Санкт-Пецярбург,
цягнік №360/359 Калінінград–Адлер.

З моманту аднаўлення міжнародных пасажырскіх зносін паміж Беларуссю і Расіяй перавезена ўжо 30 тысяч пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год