Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

04 сакавіка 2021

Ад усяго сэрца віншуем вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

Гэты яркі і сонечны вясновы дзень займае асаблівае месца ў святочным календары. 8 Сакавіка ўвабраў у сябе самыя душэўныя пачуцці да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, глыбокую павагу і ўдзячнасць да нашых мам і бабуль, жонак і дочак, сясцёр і калег.

Мілыя жанчыны! У гэта светлае свята мы выказваем вам шчырую падзяку за любоў і клопат, цяпло і ўтульнасць, за вашы чароўныя ўсмешкі. Дзякуй, што вы ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрым саветам і натхняеце на новыя здзяйсненні і перамогі. У самых складаных жыццёвых сітуацыях вы захоўваеце стойкасць духу, усяляеце нам, мужчынам, надзею і аптымізм.

Працаўніц Беларускай чыгункі заўсёды вылучала асаблівае пачуццё адказнасці да сваёй работы. Ваш прафесіяналізм і працавітасць, непаўторнае абаянне і душэўная прыгажосць, дарагія чыгуначніцы, дазваляюць вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы, прыўносячы ў жыццё магістралі арганізаванасць і асаблівую культуру адносін, атмасферу міру і згоды.

Пры гэтым толькі жанчыны валодаюць талентам сумяшчаць складаную і адказную работу з сямейнымі клопатамі, выхаваннем дзяцей, стварэннем у доме гармоніі і ўтульнасці. Толькі жанчыны могуць размаляваць нашы будні яркімі вясновымі фарбамі свята.

Жадаем усім прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва моцнага здароўя, любові і дабрабыту. Няхай вашы сэрцы перапаўняюць толькі самыя добрыя пачуцці, а вочы заўсёды іскрацца ад радасці і шчасця!

Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі   У. М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай
галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў          В.М. Какора

Старшыня арганізацыі
ветэранаў
Беларускай чыгункі                      С.П.Гогалеў

Да спісу навін за 2021 год