Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В.А.Яцкевіча па выніках работы за 2020 год

02 сакавіка 2021

Лаўрэатамі самай прэстыжнай прэміі на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2020 год сталі калектывы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі, станцыі Гомель, маторвагоннага дэпо Мінск, Баранавіцкага вагоннага дэпо, Гомельскага вагоннага ўчастка, Калінкавіцкай дыстанцыі пуці, Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, ТЭРДУП «Гомельжелдортранс».

Прэміі ўдастоены таксама калектывы чыгуначнай станцыі Шабаны Мінскага аддзялення чыгункі, участка №25 бягучых і капітальных відаў рамонту лакаматываў лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск, пункта тэхнічнага абслугоўвання вагонаў станцыі Гродна Ваўкавыскага вагоннага дэпо, участка па рамонце абсталявання пасажырскіх вагонаў (Гродна) Баранавіцкага вагоннага ўчастка, акалодку № 4 Лунінецкай дыстанцыі пуці, участка сістэм дыягностыкі рухомага саставу і сістэм аўтаматыкі Полацкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, раёна кантактнай сеткі Орша Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Брэст-Усходні і аднаўленчага цягніка Орша Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Сярод лепшых работнікаў, якія праявілі ініцыятыву і якія дабіліся высокіх вынікаў у забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў, манеўровай работы і тэхнікі бяспекі ўладальнікамі прэміямі сталі: начальнік чыгуначнай станцыі Крычаў Віктар Давыдзенка, машыніст дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Баранавічы Віктар Данілевіч, інспектар па захаванасці вагоннага парку Магілёўскага вагоннага дэпо Валянціна Хрыбтовіч, старэйшы рэвізор чыгуначны па бяспецы руху цягнікоў пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Дзмітрый Жураў, намеснік начальніка Гомельскай дыстанцыі пуці Мікалай Гракун, старэйшы электрамеханік Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксандр Мірыеўскі, электрамеханік рамонтна-рэвізійнага ўчастка Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Святлана Агуновіч, майстар пагрузачна-разгрузачных работ Брэстгрузтранслагістык Аляксандр Дубяга, намеснік галоўнага рэвізора па бяспецы руху Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Віталь Патапчэнка.

Усім лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Трэба адзначыць, што прэмія імя машыніста В.А. Яцкевіча з'яўляецца адной з найбольш прэстыжных на Беларускай чыгунцы. Яна прысуджаецца чыгуначнікам штогод па выніках работы за папярэдні год з мэтай паляпшэння работы па забеспячэнні бяспекі руху і тэхнікі бяспекі, развіццю грамадскага кантролю, выхаванню чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовага абавязку.

Машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Мінск Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч загінуў у студзені 1967 года, ратуючы жыцце пасажыраў цягніка №187 Мінск-Талін. Праявіўшы высокае пачуццё абавязку, застаючыся да канца на сваім рабочым месцы, ён прыняў усе магчымыя меры для прадухілення сутыкнення пасажырскага цягніка з групай вагонаў, якія адчапіліся ад грузавога цягніка на перагоне Сажалкі-Залессе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і самаадданасць пры выкананні службовых абавязкаў Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго імя носіць пасажырскі цеплавоз ТЭП 70 БС.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год